Пяшчынкі шчасця

Пяшчынкі шчасця
О книге

…Калі кахаць, так захлёбваючыся. Сябраваць, так ад чыстага сэрца. І калі бойка, то біць першым і з усіх сіл…Некалькі дзён у зоне адчужэння перавярнулі жыццё героя. Быць і застацца чалавекам – нітка, якая звязала ўсе апавяданне.

Читать Пяшчынкі шчасця онлайн беплатно


Шрифт
Интервал

© Канстанцін Шанцаў, 2022


ISBN 978-5-0056-1023-2

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Дзень першы


Ён расплюшчыў вочы і ўбычыў неба. Ярка-блакітнае, з плывучымі па ім лёгкімі воблакамі.

– Прыгожа, – падумаў ён, і гэтая думка рэзкім болем аддалася ў яго галаве.

– Такое пачуццё, што я ўчора піў. І вельмі шмат…

Над ім праляцела некалькі крумкачоў. Незвычайна вялікія птушкі прымусілі яго трохі напружыцца.

– Хм, а чаму я не дома? І дзе я?

Усе гэтыя думкі клубком закруціліся ў яго галаве, з-за чаго ў страўніку, здавалась, з’явілась новая форма жыцця. Неяк прыпадняўшыся, ён злёгку аслупянеў. Наваколлі яму вызначана не былі знаёмыя.

– Піў! Сапраўды! Гэта ж трэба так было кудысьці заблукаць…

Тут яго погляд зачапіўся за чалавека, які ляжаў у кустах метрах у дзесяці ад яго.

– Ой, як дрэнна ляжыць. Калі небараку пачне ірваць, то ён можа і захлынуцца.

Ад гэтых думак яго самога ледзь не вырвала, але ён прымусіў сябе ісці да ляжачага чалавека. Хістаючыся з боку ў бок, ён набліжаўся да чалавека.

– Гэй, дружа! Уставай! Лежачы на халоднай зямлі здароўю можна нашкодзіць!

З гэтымі словамі ён пастараўся перавярнуць чалавека.

– Давай, уставай! Так і застудзіцца…

Не дамовіўшы фразу, ён у жаху адштурхнуў чалавека. Дакладней, цела чалавека. Тое, што са здароўем у таго ўжо не будзе праблем, казалі рана на яго грудзі і акуратная дзірка ў ілбе.

– Блін, як у кіно. Звычайна там заўсёды адна дзірка і пасярэдзіне ілба, – неяк ужо адцягнена, нібы ў сне, падумаў ён.

Секунд трыццаць ён стаяў і глядзеў на цела.

– Трэба кудысьці патэлефанаваць, паведаміць… Ага, але куды і чым? Можа ў небаракі ў кішэні тэлефон ёсць.

Абыскаўшы цела, ён сеў проста на зямлю і пачаў разглядаць тое, што знайшоў. Пісталет, жменя патронаў, аптэчка, брудны бінт, бутэлечка з настойкай ёду, чэрствы сухар і незразумелага роду прадмет. Гэты прадмет зацікавіў яго больш чым пісталет, хоць зброю ён бачыў толькі ў кіно ды ў пнеўматычных цірах страляў пару разоў. Прадмет быў падобны на тэлефон, але нейкай асаблівай канструкцыі: па баках узмоцнены ахоўнымі накладкамі, даволі трывалы на выгляд.

– Хм, відавочна не вузкаглазымі рабіўся… Што ж гэта за штука такая?

Тыкнуўшы з цікаўнасьці пальцам у экран, ён з задавальненнем адзначыў, што апарат працуе, бо ўключылася падсвятленне.

З«явіўся надпіс: Жека Шумілаў.

– Напэўна, уладальнік, – падумаў ён.

– Загінуў. Лакацыя «Бурштын». Агнястрэльнае: грудзь, галава.

– Дакладна, уладальнік, – нават неяк узрадаваўся ён, – вось жа і раны на грудзі, і на ілбе. Агнястрэльныя. Толькі што такое лакацыя «Бурштын»? Піянерлагер, ці што?

– Добра, трэба яксьці выбірацца адсюль. Трэба знайсці людзей. Жывых…

Падняўшыся, ён выключыў прыбор і стаў распіхваць па кішэнях знойдзеныя прадметы. І толькі цяпер ён зразумеў, што ў яго кішэнях няма нічога: ні пашпарта, ні ключоў ад дома, ні грошай. А калі ён патроны паклаў у кішэню штаноў, то выявіў, што нават гузік знік. Зрэшты, ужо без здзіўлення, ён выявіў, прапажу гузікаў і на куртцы.

– Добра, потым абдумаю гэта…

Агледзеўшыся па баках, ён убачыў на гарызонце пабудовы, якія аддалена нагадвалі карпусы вялізнага завода, якія стаялі на ўзгорку, а перад імі ў нізіне стаяла дзіўнага выгляду пабудова, якая нагадвала нейкае ўмацаванне з фантастычных фільмаў. Каля яе праходжаліся некалькі чалавек.

– О! Людзі! Жывыя… праўда, здаецца, усе са зброяй, але і ў мяне таксама ёсць пісталет. Хоць ваяка з мяне яшчэ той…

З гэтымі думкамі ён ішоў у бок пабудовы, пераступаючы невялікія лужыны і абыходзячы тыя, якія пабольш. Крыху не адгадаўшы з адлегласцю, яму патрэбілася зрабіць невялікі крук, бо паблізу аказалася, што пабудова абнесена плотам з трывалых сталёвых дубцоў, праціснуцца праз якія было немагчыма. Людзі, якія ахоўвалі пабудову, з цікавасцю назіралі за ім. Тое, што гэта ахоўнікі, ён нават не сумняваўся.

– Добра, хоць не страляюць, – падумаў ён.

Падышоўшы да брамы, ён убачыў акуратную чорную дзірку ствала, накіраванага ў яго бок.

– Ты хто такі? – спытаў яго ўладальнік гэтага ствала.

– Я… гэта… Н-н-не п-памятаю… – заікаючыся сказаў ён.

– Дзіўны ты нейкі, хоць і не падобны на зомбака.

– На каго?

– На… а зрэшты, ідзі ў бункер. Там навукоўцы. Можа ты ім спатрэбішся. У якасьці ўзору, ха-ха-ха, – засмяяўся ахоўнік.

– Н-н-ну, і ж-жарты ў вас, – працягваючы заікацца, ён падаўся назад.

– Так, добра. Жартую я, ідзі да навукоўцаў. Яны любяць такія загадкі. Вось толькі ствол прыйдзецца здаць.

– Каго?

– Ствол! Пісталет і патроны да яго, зразумеў?

– А-а-а! На, трымай.

– Падыдзеш да дзвярэй, націсьні кнопку выкліку, а там ідзі па інструкцыям. Зразумеў?

– Ага.

– Дзіўнае месца, што і не кажы, – думаў ён, падыходзячы да бункера.

Падышоўшы да дзвярэй, ён націсьнуў кнопку выкліку.

– Нічога сабе дзверцы! Такую і танкам не вырвеш.

Але яго думкі перапыніў скажоны дынамікам голас:

– Хто там?

– Э-э, добры дзень!

– І вам не хварэць.

– Я… гэта… не ведаю як сказаць… гэта… згубіўся…

– Што, прабачце?

– Ну, накшталт як заблукаў…

– Цікава-цікава… што ж ўваходзіце. Толькі ў тамбуры вам прыйдзецца прайсці працэдуру абеззараджання.

– А гэта не балюча?

– Не хвалюйцеся, працэдура праводзіцца сціснутым паветрам з невялікім працэнтам антысептыку.



Вам будет интересно